Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспека людзей - прыярытэтны напрамак для ўсіх суб'ектаў прафілактыкі

Дата: 17 июля 2018 в 09:55, Обновлено 17 июля 2018 в 10:03
784 просмотра

Бяспека людзей, пажарна-прафілактычная і тлумачальная праца ў жыллёвым фондзе, а асабліва прафілактыка дзіцячай гібелі - гэты кірунак дзейнасці быў і застаецца прыярытэтным як для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, так і для ўсіх суб'ектаў прафілактыкі.

   На пастаяннай аснове ў складзе назіральных камісій прадстаўнікі мясцовых ЖЭУ, сацыяльны работнік, прадстаўнік МНС, работнік медыцынскай установы, супрацоўнік энерганагляду абследуюць домаўладанні і праводзяць прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі горада Гомеля, што спрыяе своечасоваму выяўленню фактараў і ўмоў узнікнення надзвычайных сітуацый і няшчасных выпадкаў.

   У ходзе гутаркі работнікі МНС тлумачаць жыхарам асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, распавядаюць аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Асаблівую ўвагу надаюць правілам карыстання электрапрыборамі, а гэтак жа нагадваюць дзеянні ў выпадку пажару. Пасля абмеркавання пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе гутаркі, жыхарам дома ўручаюць буклеты на супрацьпажарную тэматыку.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.