Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзначым Дзень роднай мовы разам!

Дата: 19 февраля в 12:12, Обновлено 19 февраля в 18:28
145 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Менавіта гэтаму дню ў ДУА "Дзіцячы сад №48 г. Гомеля" была прымеркавана гульня Клуб вясёлых і знаходлівых для выхаванцаў старэйшых груп.
Гульня была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў, да беларускай народнай творчасці.
У атмасферы добразычлівасці ўдзельнікі дзвюх каманд "Рамонкі" і "Васількі" спаборнічалі  ў адгадванні беларускіх загадак, чытанні вершаў на беларускай мове, у выкананні беларускіх народных песень. Выхаванцы дашкольнай установы з задавальненнем успомнілі пра беларускія рамёслы і народныя святы.
Пакуль падводзіліся вынікі гульні, дзеці выканалі танец "Полька - трасуха" і прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях.
Зносіны на беларускай мове несумненна прынеслі ў сэрца  дзяцей радасць і шчасце, гонар за родную мову і Радзіму.
Дзень роднай мовы прайшоў плённа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.