Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Безопасность

Дата: 14 августа 2020 в 15:07, Обновлено 24 августа 2020 в 22:13
183 просмотра

Скончыўся першы месяц летніх вакацый, але прафілактычныя мерапрыемствы, арганізаваныя работнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па НС працягваюць радаваць дзяцей горада Гомеля.

   У рамках рэспубліканскай акцыі «Без дыму і агню» ва ўстанове дашкольнай адукацыі ДУА "Яслі-сад №48 г. Гомеля" прайшла сустрэча з работнікамі МНС Пасканным Е. А і Шараментавым А. П.

   Асноўны акцэнт ратавальнікаў накіраваны на навучанне правілаў бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Падчас мерапрыемства работнікі МНС у даступнай форме паведамілі дзецям пра прычыны ўзнікнення пажараў і чаму важна выконваць правілы пажарнай бяспекі, а таксама патлумачылі небяспеку гульняў з агнём.

   У канцы мерапрыемства сыгралі разам у дыдактычную гульню, у ходзе якой дзеці спрытна ўжылі на практыцы атрыманыя веды па пажарнай бяспецы.

У мэтах навучання і замацавання атрыманых ведаў на практыцы, ва ўстанове дашкольнай адукацыі ДУА "Яслі-сад №48 г. Гомеля",

 у групах арганізаваныя куткі бяспекі,

распрацоўваюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы.

   Таксама створаны пакой бяспекі, дзе дзеці ў гульнявой форме сутыкаюцца з праблемнымі момантамі, якія могуць адбыцца ў побыце, на дарозе, у паўсядзённым жыцці.

   Дзеці з цікавасцю і захапленнем мадэлююць розныя сітуацыі, прымяраюць на сябе ролі пажарных, урачоў, міліцыянераў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.